Уладзімір Някляеў - афіцыйны сайт
Уладзімір Някляеў - афіцыйны сайт
Паэзія Проза Драматургія Публіцыстыка Песні
Біяграфія Пераклады Прэса Фатаграфіі Мультымедыа
на галоўную
зваротная сувязь | аб праекце | гасцёўня | спасылкі | пошук
У пачатак раздзелу

ІП Vigma 1996
Песні на вершы Уладзіміра Някляева

Замова

Гуляць дык гуляць
Вершы Уладзіміра Някляева
Музыка Валерыя Іванова

Сёння ў нашай хаце свята,
Калі ласка ў нашу хату,
Гэй, рады спаткаць,
Гуляць дык гуляць!

  Прыпеў:
  Сёння гудзе ад ранку ў нас гулянка,
  А ўчора з вячора,
  З намі гуляй, хто хоча,
         хоць да ночы,
  Хто адгуляў - спачывай.

Ліха з горам ды бядою
Скосім разам з лебядою.
Гэй, кінь гараваць,
Гуляць дык гуляць!

  Прыпеў

Покуль жывы ў свеце людзі,
Так ці гэтак - неяк будзе.
Гэй, жыць - не ўміраць,
Гуляць дык гуляць!

  Прыпеў

Уверх
  © 2004-2005 Дызайн і распрацоўка - Венско Дзмітрый aka sEXEcutor
© Усе правы захаваны. Перадрук матэрыялаў толькі са спасылкай на Nekliaev.by.