Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без

Раман Уладзімера Някляева шмат у чым зьяўляецца аўтабіяграфічным, і апавядае пра фарміраваньне ідэалаў някляеўскага пакаленьня ў часы хрушчоўскай адлігі. У кнізе апісаныя рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гадоў: існаваньне ў Менску стылягаў, якія слухалі Булата Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і перасьледаваліся брыгадміламі; паказанае «раскрыцьцё» КДБ «змовы антысавецкай групоўкі» філёзафа-дысыдэнта Кіма Хадзеева; прысутнічае апісаньне прыезду ў Менск Мікіты Хрушчова ды іншыя. Многія героі і выдуманыя аўтарам, але поруч зь імі дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы, названыя і не: Лі Гарві Освальд, Уладзімер Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка. Падзеі адбываюцца ў Менску, на яго фоне і разьвіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт. Раман складаецца з трох узаемадапаўняльных частак: гэта сам мастацкі твор, разьдзела дакумэнтаў, а так сама — пасьлямоў’е аднаго з герояў рамана — Віктара Ледзенева. Гэта дазваляе падкрэсьліць умоўную дакумэнтальнасьць кнігі, хоць сам раман, нават і па словах Уладзімера Някляева, зьяўляецца выключна мастацкім

thumb_35513-1 (1)

Менскі раман
Някляеў Уладзімір
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012
Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *